Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Імі ганарыцца школа

Аляксей Георгіевіч Філатаў (1939)  –

пісьменнік, празаік. Аўтар зборніка гумарыстычных апавяданняў «Ляхавецкая торба», кніг «Дарога», «Адарваць ад сэрца»

Аляксандр Іванавіч Ханчук(1951)

сапраўдны член Расійскай акадэміі навук, доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар, член Прэзідыума РАН, першы намеснік старшыні ДВО РАН, дырэктар Далёкаўсходняга геалагічнага інстытута ДВО РАН

.

Леанід Аркадзьевіч Тараненка  (1956)

заслужаны майстар спорту. Уладальнік 19 сусветных рэкордаў. Чэмпіён Гульняў ХХІІ Алімпіяды ў Маскве 1980 г. Сярэбраны прызёр Гульняў ХХIV Алімпіяды ў Барселоне (Іспанія) 1992 г. Чэмпіён свету 1980 г і 1990г. Чэмпіён Еўропы 1980 г., Трохразовы чэмпіён Еўропы – 1988, 1991,1992 гг.

Малінка Анатоль Уладзіміравіч (1967)

лаўрэат Другой Нацыянальнай прэміі «Залатая ідэя» 2018 года, заснаванай Федэральнай службай па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Расіі, у намінацыі «За поспехі ў галіне вытворчасці прадукцыі ваеннага прызначэння, укараненне перадавых тэхналогій і інавацыйных рашэнняў» у складзе аўтарскага калектыву, падпалкоўнік, кандыдат ваенных навук; узнагароджаны Ганаровай граматай Камандуючага Ракетнымі войскамі стратэгічнага прызначэння «За разумную ініцыятыву і высокі прафесіяналізм, праяўленыя пры правядзенні выпрабаванняў ракетных комплексаў» у 2014 годзе на касмадроме «Плясецк».

 

Барыс Валер'евіч Пухоўскі (1987)

разыгрываючы гандбольнага клуба «Чурго» (Венгрыя). Чэмпіён Балтыйскай лігі 2009 г. Чэмпіён Рэспублікі Беларусь, 2009 г., 2010 г. Уладальнік Кубка Беларусі 2010 г., фіналіст Кубка Беларусі 2009 г. Пераможца 1-га тура Міжнацыянальнай лігі 2010 г.

Раздзелы сайта