Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Умовы прыёму ў УА

одэкс РБ "Аб адукацыі"
Артыкул 159. Агульныя патрабаванні да прыёму асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі
1. Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на падставе яго заявы пры прад'яўленні ім пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя, калі іншае не ўстаноўлена гэтым артыкулам. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком. У выпадках, прадугледжаных гэтым артыкулам, прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца таксама па выніках здачы ўступных выпрабаванняў, праверкі здольнасцяў да заняткаў асобным відам спорту (у галіне асобнага віду мастацтва) і (або) з улікам стану здароўя, спартыўных дасягненняў.
2. У I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.
 
Дакументы, неабходныя для прыёму ў школу:
  • Заява бацькоў на імя дырэктара школы.
  • Копія пасведчання аб нараджэнні.
  • Медыцынская даведка.

Раздзелы сайта