Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.11.2023

Ганарымся талентамі

Як адшукаць таленавітых сярод мноства дзяцей? Ці складана гэта зрабіць? На такія пытанні кожны чалавек адкажа па-свойму. Адзін скажа, што ўсе дзеці таленавітыя, а праблема толькі ў тым, што гэты талент не заўважаюць. Бо мы звыклі пічыць, што талент – гэта нешта незвычайнае. А на самой справе – гэта схільнасць, якую патрэбна развіваць. Другія выкажуцца інакш: талент – гэта дар, які даецца не кожнаму, а толькі адзінкам. Можна доўга спрачацца на гэты конт, але толькі настаўнік без сумненняў скажа, што ў кожнага дзіцяці ёсць ўсе мажлівасці стаць паспяховым, важна толькі навучыць дзіця дзейнічаць у правільным кірунку.

Кожны настаўнік літаратуры ведае здольнасці сваіх вучняў, часта чуе іх выразнае чытанне на ўроках, дапамагае і дае парады юным паэтам. Даведаўшыся пра конкурс выразнага чытання “Зорны спеў”, было прынята рашэнне аб удзеле ў ім. Гэта дыстанцыйны конкурс, прысвечаны году міру і стварэння, у рамках супрацоўніцтва з Брэсцскім абласным аддзяленнем «Саюза пісьменнікаў Беларусі».  Творчыя здольнасці  трэба было праявіць не толькі ў чытанні, але і ў рэжысуры, пастаноўцы, аператарскім майстэрстве,  у відэамантажы. Гэта і зацікавіла дзяцей.  

Бурштын Алеся, вучаніца 8 “А” класа доўга сумнявалася ў выбары паэтычнага твора на конкурс (дзяўчына сама складае вершы), пасля доўгіх роздумаў і парады настаўніка выбрала верш “Природа весны”. Відэа, запісанае пад ціхую музыку, хвалюе сэрца і вяртае нас, дарослых, у забыты свет дзяцінства. Алеся са сваімі вершамі ўдзельнічала і раней у конкурсах (“Выратавальнікі вычыма дзяцей”, “Прыгажосць Божага свету”), і заўсёды яе вершы атрымоўваді дастойную ацэнку.

Вершамі паэтаў Берасцейшчыны зацікавіліся іншыя дзеці. Бурак Вольга (8 “А” клас) захацела ўвекавечыць подзвіг ветэранаў і выбрала верш Надзеі Парчук “З Перамогай!”. Захапляючыя кадры помнікаў і вясенняй прыгажосці, хвалюючая музыка і ўзвышаныя радкі не могуць пакінуць абыякавым нікога. Верш – гімн героям-змагарам, падзяка за мірнае неба і шчаслівае жыццё. Гэты верш, дарэчы, Вольга чытала і на мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі. За мантаж роліка ўзялася сяброўка Вольгі, Кібак Марына, і праявіла ў сваёй рабоце адметны талент відэарэдактара. Памочнікамі пры правядзенні здымак былі Федарук Ксенія і Русавук Маргарыта.

Для дзяцей пачатковай школы выразнае чытанне – асаблівая і цікавая работа. І калі прапанавалі дзецям удзел, то многія хацелі паспрабаваць свае сілы, але больш цярпення і ахвоты праявіла Андрэйчук Паліна. З задавальненнем Паліна пачала падрыхтоўку, у гэтым ёй дапамагала бабуля Ірына Міхайлаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры на заслужаным адпачынку.  Рэпетыцыі, падбор касцюма, здымкі, мантаж відэа – і атрымаўся захапляльны ролік на верш Н.Парчук “Певень”. Займальным стала тое, што акрамя выразнага чытання Паліны, гледачам запомніцца і рэжысёрскае рашэнне сцэнарыя: відэа было знята ў сапраўдным куратніку з прыгожым пеўнем. На жнівеньскай нарадзе настаўнікаў раёна Паліна з упэўненасцю прачытала свой верш, прадэманстравала свой талент на сцэне.

А вучаніца 5 “А” класа Зінчук Кацярына ўжо прыймала ўдзел у падобных конкурсах, з радасцю чытала вершы, займалася ў тэатральным гуртку. Касьянік Іна Мікалаеўна, класны кіраўнік Кацярыны, не сумнявалася ў здольнасцях дзяўчынкі, а наадварот, настаяла на яе ўдзеле і дапамагла рэалізаваць задуму. Здымкі правялі ў школьным музеі, выкарыстаўшы не толькі інтэр’ер, але і экспанаты (адзенне Маларыцкага строю, лапці). Верш ”Куцця” Святланы Локтыш пераносіць нас ў бабуліну хату, у тыя часы, калі за агульным, вялікім сталом збіралася ўся сям’я ў чаканні вялікага свята  - нараджэння Хрыстова. З гэтым вершам Кацярына выступіла і на бацькоўскім сходзе, атрымала шквал апладысментаў.

Раённы этап конкурса “Зорны спеў” стаў для ўсіх дзяўчат паспяховым: кожная з іх атрымала першае месца ў сваёй намінацыі і працягнула ўдзел на больш высокім узроўні. Бязмерна радасный стала навіна пра поспехі дзяўчат ў абласным этапе конкурса: Зінчук Кацярына – 1 месца, Бурак Вольга і Андрэйчук Паліна – 2 месца, Бурштын Алеся – 3 месца!  На такі стопрацэнтны вынік не спадзяваліся ні дзеці, ні педагогі. Шчасцю не было межаў, віншаваннямі засыпалі ўсіх, аднакласнікі і бацькі ганарыліся поспехамі нашых “зорачак”. Карабейка Т.В. і Касьянік І.М., педагогі-настаўнікі,  не менш за сваіх дзяцей радаваліся гэтым перамогам, бо раскрываць і рэалізоўваць таленты маладога пакалення, бачыць іх поспехі і перамогі – гэта шчасце для кожнага педагога.

Хваліце дзяцей за кожную маленькую ці вялікую перамогу, за кожны паспяховы крок, выражайце ўпэўненасць, што абавязкова ўсё атрымаецца, толькі трэба старацца! Мы ў гэтым ужо не сумняваемся!

 

Карабейка Таццяна Васільеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Маларыцкая сярэдняя школа №1”

Разделы сайта