Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.09.2022

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

З 19 по 23 верасня 2022 у нашай школе прайшоў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, прысвечаны Дню народнага адзінства. У рамках тыдня было арганізавана наведванне вучнямі школьнага краязнаўчага музея “Спадчына”, дзе вучні пазнаёміліся з выставай “Майстры слова”; вучні пачатковай школы паўдзельнічалі ў прэзентацыі віншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове ”; з поспехамі прайшлі марафон “Мова родная – мова модная”, стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”, прэзентацыя кніг “Скарбонка гістарычнай памяці”, выстава-конкурс “Пад небам сінім”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я. Купалы і Я. Коласа; конкурс пісьмовых творчых работ “За што я люблю родную зямлю”.

Тыдзень прайшоў плённа, у прыўзнятым настроі.

Разделы сайта