Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

03.02.2017

Абласная канферэнцыя

28 студзеня. Горад Бяроза. Сярэдняя школа № 3. 10.00. Шумна…. Мноства  вучняў, настаўнікаў і даволі сур’ёзных салідных людзей.

 Так пачыналася абласная канферэнцыя (конкурс даследчых работ) вучняў “З навукай у будучыню”. Хвалююцца ўсе. Для некаторых гэта быў першы крок у навуку. Самай юнай удзельніцай была прадстаўніца дзяржаўнай установы адукацыі “Маларыцкая сярэдняя школа №1” Пархамук Вераніка. Яна увайшла ў каманду з шасці ад нашага раёна для ўдзелу ў канферэнцыі са сваёй работай “Адкуль прозвішча маё?”. У секцыі “Беларуская мова” прадстаўлены 14 работ, усе цікавыя, кожная па-свойму прыцягальная. Асабліва запомніліся “Парушэнні літаратурных нормаў у мове сучаснай беларускай публіцыстыкі” (г.Баранавічы), “Арыгінальны спосаб паўтарэння правіл арфаграфіі і пунктуацыі, або памылкі вонкавай рэкламы” (г.Брэст), “Сакрэты трывалага шлюбу паводле беларускіх прыказак” (г.Ляхавічы). Было карысным для даследчыцы адчуць сябе ў самым цэнтры гэтага сур’ёзнага мерапрыемства, удзельнічаць і атрымаць узнагароду (дыплом ІІІ ступені). Такія ж дыпломы прывезлі Саўчук Ліза (Маларыцкая районная гімназія), Асіпук Раман (Ляхавецкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа). Пахвальнымі водзывамі узнагароджаны Краўчук Каця, Крысіна Ліза. Самым лепшым  (дыплом ІІ ступені) атрымалася выступленне Бакуніна Мікіты з раённай гімназіі. Жадаем усім поспехаў і новых дасягненняў!!!!

Таццяна Карабейка, настаўніца беларускай мовы і літаратуры

  

Разделы сайта